На могілках Росы ў Вільні адбылося ўрачыстае перапахаванне Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў

Источник: kraj.by
Парэшткі Кастуся Каліноўскага і яшчэ 19 паўстанцаў урачыста пахаваныя на могілках Росы ў Вільні 22 лістапада. У цырымоніі ўдзельнічалі і жыхары нашага рэгіёна.
На могілках Росы ў Вільні адбылося ўрачыстае перапахаванне Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў

Як паведамляе сайт Еўрарадыё, у цырымоніі прынялі ўдзел прэзідэнты Літвы Гітанас Наўседа і Польшчы Анджэй Дуда. Ад Беларусі прысутнічаў віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка.

Изображение 6


Фота Еўрарадыё

Працэсія, у якой пераважалі сотні беларускіх бел-чырвона-белых сцягоў, прайшла вуліцамі Вільні ад кафедральнага касцёла да могілак Росы. Труны з парэшткамі паўстанцаў везлі на спецыяльных аўтамабілях у суправаджэнні ганаровай варты.

Изображение 3
Изображение 7
Изображение 4
Изображение 2

Фота Еўрарадыё

Доступ у капліцу, дзе пахаваныя парэшткі паўстанцаў, будзе адчынены для ўсіх ахвочых.

Як паведамляе суполка Укантакце «Навіны Вілейкі / Новости Вилейки», у цырымоніі ўдзельнічалі і прадстаўнікі нашага рэгіёна – жыхары Вілейкі і Мядзела.

Віктар Кавальчук з Мядзела прывёз намаляваны сваімі рукамі партрэт Каліноўскага і зямлю з магілы паўстанцаў у Княгініне.

Изображение 8

Фота «Навіны Вілейкі / Новости Вилейки»

Изображение 9

Фота «Навіны Вілейкі / Новости Вилейки»